wd wp Пошук:

Феадор Лінен

Феадор Фелікс Конрад Лінен (ням.: Feodor Felix Konrad Lynen; 6 красавіка 1911, Мюнхен — 6 жніўня 1979, там жа) — нямецкі біяхімік. Праводзіў фундаментальныя даследаванні метабалізму тлустых кіслот і халестэрыну ў арганізме. Разам з Конрадам Блохам лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1964 года «за адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот».

Біяграфія

Феадор Фелікс Конрад Лінен нарадзіўся ў Мюнхене ў сям’і вучонага. У 1930 годзе паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт. Навучаўся на хімічным факультэце. У ліку яго настаўнікаў быў Нобелеўскі лаўрэат прафесар Генрых Віланд. У 1937 годзе абараніў дысертацыю «аб таксічных рэчывах у мухаморы». У гэтым жа годзе, 14 мая, ажаніўся з Евай Віланд, дачкой Генрыха Віланда. Застаўся працаваць ва універсітэце, спецыялізуючыся ў галіне біяхіміі.

Ад прызыву ў войска быў вызвалены па стане здароўя.

З 1942 года займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1947 годзе становіцца дацэнтам, а ў 1953 годзе — прафесарам біяхіміі Мюнхенскага універсітэта.

У 1964 годзе, разам з Конрадам Блохам, атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.

Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1962)[7], Лонданскага каралеўскага таварыства (1975)[8].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Feodor Lynen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Feodor Felix Konrad Lynen // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575562 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Feodor Lynen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575562 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/lynen.html
  7. Feodor Lynen (англ.)
  8. Lynen; Feodor (1911—1979) Архівавана 18 кастрычніка 2021. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюнхене
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных