wd wp Пошук:

ФК Спортынг Лісабон

«Спортынг» (парт.: Sporting) — партугальскі футбольны клуб з горада Лісабон. 19-разовы чэмпіён Партугаліі, 17-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Клуб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 года, ён з’яўляецца клуб «Вялікай тройкі» (парт.: Tres Grandes) футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і футбольным клубам «Порту». У спартыўным клубе «Спортынг», куды ўваходзяць не толькі футбольныя ігракі, але і спартсмены іншых відаў спорту, налічваецца звыш за 100 тысяч зарэгістраваных членаў[1]. Спартсмены і заўзятары часцяком называюць сябе «ільвамі» (парт.: Leões). На працягу першага стагоддзя існавання клуба, каманда і спартсмены заваявалі 3 спартыўныя алімпійскія залатыя медалі, а таксама шмат сярэбраных і бронзавых медалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[2]. У перыяд стварэння клуба Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клуб Еўропы. На сёння колькасць прыхільнікаў клуба па ўсім свеце налічвае больш за тры мільёны[3].

«Спортынг» быў адным з членаў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клуб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам з іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бенфікай». «Спортынг» з’яўляецца трэцім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Гісторыя

Заснаванне

Клуб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартыўна-грамадскага таварыства, бо адны лічылі, што клуб павінен засяродзіць увагу на грамадскіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартыўныя аспекты клуба. Жуліа дэ Араўжа, які пасля стаў прэзідэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалоссі адбываліся не толькі ў дачыненні да размяшчэння клуба, бо ў клубе мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама і ў дачыненні да мэтаў клуба — перавага сацыяльных або спартыўных аспектаў клуба.

Гэты перыяд нявызначанасці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж дзвюма бакамі. Жазэ Гаваза быў адным з першых, хто адмовіўся ад арыгінальнага клуба і разам з дзвюма дзясяткамі іншымі членаў, заснаваў яшчэ адзін клуб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэнне новага клуба і даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе і па сёння размяшчаецца клуб, а таксама стаў старшынёй савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клуба.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Іспанія Бр Антоніа Адан 1987
2 Бразілія Аб Матэус Рэйс 1995
3 Нідэрланды Аб Джэры Сен Жуст 1996
4 Уругвай Аб Себасцьян Каатэс Капітан каманды 1990
5 Японія ПА Хідэмаса Морыта 1995
6 Грэцыя ПА Сатырыс Александропулас 2001
10 Англія ПА Маркус Эдвардс 1998
11 Партугалія ПА Нуну Сантуш 1995
12 Уругвай Бр Франка Ісраэль 2000
13 Партугалія Аб Луіш Нету 1988
15 Уругвай ПА Мануэль Угартэ 2001
16 Партугалія Нап Рашынья 1995
17 Партугалія Нап Франсішку Трынкан 1999
18 Гана Нап Абдул Ісахаку 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Партугалія Нап Паўлінью 1992
22 Партугалія Бр Андрэ Паўлу 1996
23 Партугалія ПА Даніел Браганса 1999
24 Іспанія Аб Педра Пора 1999
25 Партугалія Аб Гансалу Інасіу 2001
28 Партугалія ПА Педру Гансалвіш 1998
47 Партугалія Аб Рыкарду Эшгаю 1993
63 Іспанія Аб Хасэ Марса 2002
71 Партугалія Аб Флавіу Назінью 2003
77 Каба-Вердэ Нап Жавані Кабрал 1998
84 Партугалія ПА Дарыу Эсугу 2005
87 Партугалія Нап Жаэлсан Фернандыш 2003
91 Партугалія Нап Радрыгу Рыбейру 2005
Бразілія ПА Эдуарду Энрыкі 1995

Зноскі

  1. «Sporting reaches 100,000 members». DN Desporto
  2. Recordes Olimpicos Архівавана 15 ліпеня 2012.. Sporting.pt
  3. «Affiliates of Sporting Clube de Portugal» Архівавана 5 кастрычніка 2013.. Sporting.pt.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1906 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Партугаліі
Катэгорыя·ФК Спортынг Лісабон