wd wp Пошук:

ФК Адзінства Дзяржынск

«Адзінства» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 1999 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1999 годзе пад назвай «Лівадыя». Першапачаткова выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці.

З 2003 года клуб гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе найлепшым дасягненнем стала трэцяе месца ў сезоне 2008. Нападнік «Лівадыі» Аляксей Хадневіч пры гэтым стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У красавіку 2015 года стала вядома аб тым, што клуб змяніў назву на «Крутагор’е» і стаў прадстаўляць Дзяржынскі раён[1]. У пачатку 2016 года «Крутагор’е» вырашыла не заяўляцца ў Другую лігу[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3].

Асноўная каманда пасля адмовы ад удзелу ў Другой лізе спыніла існаванне, у той час як другая каманда пад назвай «Лівадыя-Юні» працягнула выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаўшы асноўнай камандай. У 2020 годзе была вернута назва «Лівадыя».

У 2021 годзе ў выніку рэформы Другой лігі каманда зноў апынулася ў трыцім дывізіёне, пры гэтым змяніла назву на «Адзінства». У матчы 7-га тура з клубам «Крупкі-ДРБУ-164» у «Адзінства» не было запаснога брамніка ў заяўцы. Пасля чырвонай карткі брамніку на 50-й хвіліне матча, у браму ўстаў палявы ігрок.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)220152347–2347
2003Другая (Д3)922751024–39261/32 фіналу
2004Другая (Д3)624132931–34411/32 фіналу
2005Другая (Д3)726118730–26411/32 фіналу
2006Другая (Д3)10321071535–50371/32 фіналу
2007Другая (Д3)9301071330–44371/32 фіналу
2008Другая (Д3)330166846–32541/64 фіналу
2009Другая (Д3)11265111028–33261/32 фіналу
2010Другая (Д3)1734562325–81211/32 фіналу
2011Другая (Д3)7301261235–39421/32 фіналу
2012Другая (Д3)14381232147–72391/32 фіналу
2013Другая (Д3)824681025–44261/32 фіналу
2014Другая — Б (Д3)922831129–39271/32 фіналу
Матчы за 17 месца11820114–5
2015Другая — Б (Д3)918431121–49151/32 фіналу
Матчы за 17 месца21820204–4
2016Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)322121948–4037
2017Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)118151269–1246
2018Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)318131446–2840
2019Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група А (Д4)21484231–1728Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д4)61443723–4815
2020Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група Б (Д4)61644830–4516
2021Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3)71863932–54211/128 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)1410010–1
2022Другая — Мінская вобласць — Поўнач (Д3)41471646–26221/32 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3)722008–2

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. «Ливадия» сменила название на «Крутогорье»(недаступная спасылка)
  2. Главный тренер «Крутогорья»: «Вероятность участия команды во второй лиге где-то 2 процента»
  3. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1999 годзе
Катэгорыя·ФК Лівадыя Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі