wd wp Пошук:

Уільям Блэйк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блэйк.

Уі́льям Блэйк (англ.: William Blake, 28 лістапада 1757, Лондан — 12 жніўня 1827, Лондан) — англійскі паэт, пісьменнік, мастак, друкар, гравёр і містык. Першы англійскі рамантык паводле вызначэння паэтаў-прэрафаэлітаў.

Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі. Першы зборнік вершаў Блэйка «Паэтычныя накіды», выйшаў у 1783 годзе. У далейшым паэт стварыў некалькі «ілюмінаваных рукапісаў», уласнаручна гравіруючы свае вершы і малюнкі на меднай дошцы.

Аўтар лірыка-філасофскіх зборнікаў «Песні неспакушанасці» (1789) і «Песні вопыту» (1794). У «Прароцкіх кнігах» (1789—1820, паэмы «Шлюб Неба і Пекла», «Французская рэвалюцыя», «Прывідныя ўяўленні дачок Альбіёна», «Амерыка», «Еўропа» і інш.) праз складаную сімволіку міфалагічных і біблейскіх вобразаў адлюстраваў трагічныя калізіі еўрапейскай гісторыі на мяжы стагоддзяў. Паэма «Іерусалім: эманацыя гіганта Альбіёна» (1820) — духоўны запавет У. Блэйка.

Ілюстраваў уласныя творы, «Кнігу Іова», «Боскую камедыю» Дантэ.

Памёр У. Блэйк у разгар сваёй працы над ілюстрацыямі да «Боскай камедыі». Яго смерць была раптоўная і невытлумачальная. Дакладнае месцазнаходжанне магілы Блэйка было забытае, а магільны камень быў перанесены на новае месца.

Пры жыцці Блэйк не атрымаў ніякай вядомасці за межамі вузкага кола прыхільнікаў, але быў «адкрыты» пасля смерці прэрафаэлітамі. Наватарскія ідэі У. Блэйка (тэорыя ўяўлення як універсальны інструмент адкрыцця вышэйшай духоўнай рэальнасці; прынцып сінтэзу мастацтваў, увасоблены ў кніжнай графіцы), надоўга апярэдзіўшы свой час, заставаліся ў цэнтры ўвагі XX ст. Песня «Ерусалім» на верш Блэйка лічыцца неафіцыйным гімнам Вялікабрытаніі.

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, А. Ф. Брыль, У. Лянкевіч, Я. Семяжон, М. Шчур, Г. Янкута і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Raine K. William Blake — Thames & Hudson. — ISBN 978-0-500-20107-7
  3. Блейк Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Artnet — 1998.
  5. 1 2 3 4 5 RKDartists
  6. 1 2 Raine K. William Blake — Thames & Hudson. — С. 208. — ISBN 978-0-500-20107-7
  7. Encyclopædia Britannica
  8. Find a Grave — 1996.
  9. 1 2 3 4 Ackroyd P. Blake — 1995. — ISBN 978-1-85619-278-1
  10. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/f/fairy-painting Праверана 27 лістапада 2018.
  11. Raine K. William Blake — Thames & Hudson. — С. 29. — ISBN 978-0-500-20107-7

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Памерлі 12 жніўня
Памерлі ў 1827 годзе
Памерлі ў Лондане
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Пахаваныя ў Вялікім Лондане
Англамоўныя паэты
Мастакі Вялікабрытаніі
Нарадзіліся ў Лондане
Асобы
Нарадзіліся 28 лістапада
Паэты Вялікабрытаніі
Нарадзіліся ў 1757 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных