Уцянскі павет (літ.: Utenos apskritis) — павет на паўночным усходзе Літвы, займае частку этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Мяжуе з Латвіяй і Віцебскай вобласцю Беларусі, а таксама з Панявежыскім і Вільнюскім паветамі. Утвораны законам Літоўскай Рэспублікі аб тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінках, прынятым 19 ліпеня 1994. Адміністрацыйны цэнтр — горад Уцяна.