wd wp Пошук:

Усходняя Македонія і Фракія

Восточная Македония и Фракия (грэч.: Περιφέρεια Ανατολικής Μακεδονίας και Θράκης) — адміністрацыйная вобласць (перыферыя) у паўночна-ўсходняй частцы Грэцыі. Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Каматыні (па-турэцку і па-балгарску вядомы таксама як Гюмюрджына). Плошча сучаснай вобласці — 14 157 км².

Гісторыя

Цяперашняя адміністрацыйная адзінка амаль супадае з гісторыка-геаграфічнай вобласцю Беламор’е, якая пасля распаду Асманскай імперыі і пачатку тэрытарыяльнай экспансіі Балгарыі належала апошняй да 1918 года і займала рэгіён Заходняй Фракіі і частку Македоніі паміж рэкамі Струма і Места.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйна ўключае з македонскія номы Драма і Кавала, а таксама заходнефракійскія Ксанты, Радопі і Эўрас.

Насельніцтва

Насельніцтва — 608 182 чалавек (2011), з якіх 83 % — грэкі-хрысціяне і каля 17 % складаюць мусульмане турэцкага, балгарскага, цыганскага і мегленарумынскага паходжання.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Усходняя Македонія і Фракія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Перыферыі Грэцыі
Катэгорыя·Балканы