wd wp Пошук:

Уолтэр Гілберт

Уолтэр Гілберт (англ.: Walter Gilbert; нар. 21 сакавіка 1932, Бостан, ЗША) — амерыканскі фізік, біяхімік і малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1980 года.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[5], замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1987)[6].

Біяграфія і навуковая праца

Гілберт нарадзіўся ў Бостане, скончыў Гарвардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты, пасля чаго працаваў у Гарвардскім універсітэце. У 1957 годзе пад кіраўніцтвам Абдуса Салама атрымаў доктарскую ступень, вывеў матэматычныя формулы, якія дазваляюць прадказваць рассейванне элементарных часціц.

Разам з Аланам Мексемам распрацаваў новы метад секвенавання ДНК. У 1979 годзе разам з Фрэдэрыкам Сенгерам атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц. У наступным 1980 годзе разам з тым жа Сенгерам Гілберт атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за метад секвенавання ДНК, якую яны падзялілі з Полам Бергам.

Гілберт першы прапанаваў тэрмін гіпотэза «свету РНК» аб паходжанні жыцця, якую ўпершыню выказаў Карл Вёзе у 1967 годзе.

Грамадская дзейнасць

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9].

Узнагароды

Зноскі

  1. Walter Gilbert // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Walter Gilbert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. NNDB — 2002.
  5. Walter Gilbert (англ.)
  6. Walter Gilbert (англ.)
  7. 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
  8. Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
  9. Список нобелевских лауреатов подписавших письмо

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера