wd wp Пошук:

Ужвянціс

Ужвянціс (літ.: Užventis, у перакладзе Верхняя Вянта), традыцыйная беларуская назва — Ужве́нты — горад у цэнтральнай Літве, у Кяльмскім раёне Шаўляйскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 800 чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Праз горад цячэ рака Вянта.

Гісторыя

Ужвенты згадваюцца ў крыніцах пачынаючы з XIV стагоддзя. Яны стаялі на землях, якія належалі вялікаму князю літоўскаму, на правым беразе Вянты. Пад 1527 годам Ужвенты згадваюцца як прыход, з 1537 года горад. У 1655—1660 гадах і ў 1701 годзе падвяргаўся нападам шведаў. У 1667 годзе згадваецца як адміністрацыйны цэнтр. З 1703 года Ужвенты атрымалі права праводзіць кірмашы.

У 1956 годзе зноў атрымаў правы горада. У 2000 годзе быў ухвалены герб горада.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Ужвянціса
Год 1970 1979 1989 2001 2005 2010
жыхароў 1 408 1 229 1 149 898 840 811

Спасылкі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Ужвянціская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Кяльмскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія