wd wp Пошук:

Тэатр у Эпідаўры

Тэатр у Эпідаўры (грэч.: θέατρο της Επιδαύρου) найбольш добра захавашыўся са старажытнагрэчаскіх тэатраў(руск.) бел., дзейнічае[1] і пры гэтым вылучаецца выключнай акустыкай і эстэтыкай[2]. Размешчаны ў Эпідаўры(руск.) бел. паблізу ад Асклепіёна(руск.) бел. недалёка ад вёскі Лігурыён (грэч.: Λυγουριό).

Гісторыя

Антычны старажытнагрэчаскі тэатр быў пабудаваны паміж 340 і 330 гг. да н. э. архітэктарам Паліклетам Малодшым з горада Аргас, згодна з запісам Паўсанія[3]. Тэатр быў пабудаваны для забавы знаці асклепіёна ў Эпідаўры — лічылася, што тэатр спрыяльна ўплывае на псіхічнае і фізічнае здароўе пацыентаў. Старажытны тэатр умяшчаў больш за 15000 гледачоў і быў падзелены на дзве часткі. 21 рад з месцамі для звычайных людзей і 34 ніжніх радоў для святароў і кіраўнікоў.

Старажытны тэатр быў адкрыты пасля раскопак, якія правёў археолаг Панагіс Кавадзіас (грэч.: Παναγιώτης Καββαδίας), пад эгідай Афінскага Археалагічнага Таварыства ў перыяд 1870—1926 гадоў.

Праз некалькі гадоў, у 1938 годзе тэатр прыняў першы пасля археалагічных работ спектакль. Гэта была пастаноўка трагедыі Сафокла «Электра(руск.) бел.» з Каціна Паксіна(руск.) бел. і Алену Пападакі ў галоўных ролях[1]. Выступы спыніліся з-за Другой сусветнай вайны. У пачатку 50-х былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, каб мець магчымасць прымаць большую колькасць гледачоў і з 1955 года праводзіцца тэатральны фестываль у Эпідаўры, дзе кожнае лета дэманструюцца пастаноўкі на сцэне антычнага тэатра[1]. У рамках фестывалю ў Эпідаўры ўдзельнічалі некаторыя з найвялікшых грэчаскіх і замежных артыстаў, у тым ліку вядомая грэчаская оперная спявачка Марыя Калас.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 History(англ.)  (недаступная спасылка). Hellenic Festival. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2011.(англ.)
  2. Philip Ball Why the Greeks could hear plays from the back row(англ.) . Nature (23 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвеня 2011.(англ.)
  3. s:el:Ελλάδος περιήγησις/Κορινθιακά Βικιθήκη Παυσανία Ελλάδος περιήγησις/Κορινθιακά Ἐπιδαυρίοις δέ ἐστι θέατρον ἐν τῷ ἱερῷ μάλιστα ἐμοὶ δοκεῖν θέας ἄξιον: τὰ μὲν γὰρ Ῥωμαίων πολὺ δή τι [καὶ] ὑπερῆρε τῶν πανταχοῦ τῷ κόσμῳ, μεγέθει δὲ Ἀρκάδων τὸ ἐν Μεγάλῃ πόλει: ἁρμονίας δὲ ἢ κάλλους ἕνεκα ἀρχιτέκτων ποῖος ἐς ἅμιλλαν Πολυκλείτῳ γένοιτ’ ἂν ἀξιόχρεως; Πολύκλειτος γὰρ καὶ θέατρον τοῦτο καὶ οἴκημα τὸ περιφερὲς ὁ ποιήσας ἦν

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Тэатр Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Грэцыі