wd wp Пошук:

Тыраназаўр

Гэты артыкул — пра род дыназаўраў. Пра брытанскі фільм гл. Тыраназаўр, фільм.

Тыраназа́ўр (лац.: Tyrannosaurus — «яшчар-тыран», ад tyrannos (грэч.: τύραννος) — «тыран» і saurus (грэч.: σαῦρος) — яшчар, яшчарка[1]) — род драпежныхдыназаўраў з групы цэлуразаўраў, падатрада тэраподаў. Від Tyrannosaurus rex (лац.: rex — «кароль»), назву якога часта скарачаюць да T. rex, здабыў вельмі вялікую вядомасць і заняў трывалае месца ў папулярнай культуры. Ён насяляў Паўночную Амерыку, а дакладней, яе заходнюю частку, якая ў тыя часы была востравам пад назвай Ларамідыя, прычым быў больш распаўсюджаны, чым іншыя тыраназаўрыды. Акамянелыя рэшткі тыраназаўра знаходзяць у розных геалагічных фармацыях, якія датуюцца маастрыхцкім векам познемелавой эпохі, гэта значыць прыкладна 67—65,5 мільёнаў гадоў назад[2]. Гэта быў адзін з апошніх нептушыных дыназаўраў, якія існавалі перад катаклізмам, што паклаў канец эры дыназаўраў (мел-палеагенавым выміраннем).

Як і іншыя тыраназаўрыды, тыраназаўр быў двухногім драпежнікам з масіўным чэрапам, які ўраўнаважваўся доўгім цяжкім хвастом. У параўнанні з вялікімі і магутнымі заднімі канечнасцямі гэтага яшчара яго пярэднія лапы былі зусім невялікімі, але незвычайна магутнымі для свайго памеру і мелі два кіпцюрастыя пальцы. Гэта быў найбуйнейшы дыназаўр свайго сямейства, адзін з найбуйнейшых сярод усіх тэраподаў і адзін з самых вялікіх наземных драпежнікаў за ўсю гісторыю нашай планеты. Самы буйны з вядомых поўных шкілетаў гэтага яшчара мае даўжыню 12,3 метра[3], вышыню да сцягна 4 метра[4], а вага гэтай асобіны пры жыцці дасягала 6,8 тон[5]. Як самы вялікі драпежнік у сваёй экасістэме, тыраназаўр, хутчэй за ўсё, быў звышдрапежнікам і паляваў на гадразаўраў, цэратапсаў і, магчыма, нават на заўраподаў[6]. Аднак некаторыя даследчыкі мяркуюць, што харчаваўся ён пераважна падлай. Больш таго, спрэчка аб тым, ці з’яўляўся тыраназаўр усёмагутным паляўнічым і звышдрапежнікам, або проста некрафагам, было адным з самых напружаных і зацяжных у гісторыі палеанталогіі. Цяпер большасць спецыялістаў лічыць, што тыраназаўр быў драпежнікам-апартуністам, гэта значыць мог і паляваць, і харчавацца падлай[7].

Увогуле было ідэнтыфікавана больш за 30 шкілетаў тыраназаўраў, некаторыя з іх захаваліся амаль цалкам. Прынамсі ў адным з узораў былі выяўлены мяккія тканкі і бялкі. Дастатак матэрыялу дазволіла правесці сур’ёзныя даследаванні шматлікіх аспектаў біялогіі гэтай жывёлы, уключаючы жыццёвую гісторыю і нават біямеханіку. Асаблівасці харчавання, фізіялогія і хуткасць руху — гэта толькі нямногія з прадметаў навуковых спрэчак. Дыскусійная і таксанамія гэтага роду — да прыкладу, некаторыя спецыялісты адносяць да яго толькі адзін від (T. rex), а некаторыя ўключаюць у гэты род і тарбазаўра, вядомага з мелавых адкладаў Манголіі. Часам з тыраназаўрам сінанімізіруюць і некаторыя роды паўночнаамерыканскіх тыраназаўрыдаў.

Зноскі

  1. Tyrannosaurus(нявызн.). Online Etymology Dictionary.
  2. Hicks, J.F., Johnson, K.R., Obradovich, J.D., Tauxe, L. and Clark, D. (2002). “Magnetostratigraphy and geochronology of the Hell Creek and basal Fort Union Formations of southwestern North Dakota and a recalibration of the Cretaceous–Tertiary Boundary”. Geological Society of America Special Papers 361: 35–55. doi:10.1130/0-8137-2361-2.35. http://specialpapers.gsapubs.org/content/361/35.full.pdf.
  3. Hutchinson J.R., Bates K.T., Molnar J., Allen V, Makovicky P.J. (2011). “A Computational Analysis of Limb and Body Dimensions in Tyrannosaurus rex with Implications for Locomotion, Ontogeny, and Growth”. PLoS ONE 6 (10): e26037. doi:10.1371/journal.pone.0026037.
  4. Sue’s vital statistics(нявызн.) (недаступная спасылка). Sue at the Field Museum. Field Museum of Natural History. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 15 верасня 2007.
  5. Erickson, Gregory M., GM; Makovicky, Peter J.; Currie, Philip J.; Norell, Mark A.; Yerby, Scott A.; & Brochu, Christopher A. (2004). “Gigantism and comparative life-history parameters of tyrannosaurid dinosaurs”. Nature 430 (7001): 772–775. doi:10.1038/nature02699. PMID 15306807.
  6. Switeck, Brian When Tyrannosaurus Chomped Sauropods(нявызн.) (недаступная спасылка). Smithsonian Media (13 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2013. Праверана 24 жніўня 2013.
  7. Hutchinson, John Tyrannosaurus rex: predator or media hype?(нявызн.). What’s in John’s Freezer? (15 ліпеня 2013). Праверана 26 жніўня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Дыназаўры мелавага перыяду
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тыраназаўры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1905 годзе
Катэгорыя·Дыназаўры Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта