Некрафаг або трупаед — жывёла, якая харчуецца мярцвячынай, падлай[1]. Супрацьпастаўляецца драпежніку, аднак гэтыя тыпы харчавання не выключаюць адзін аднаго.
Падлай харчуюцца гіены, афрыканскі марабу, амерыканскія грыфы, жукі-магільшчыкі і іншыя, назіраюцца выпадкі паяданне падлы ў рабых суслікаў. Існуе гіпотэза, што да некрафагаў можна аднесці тыраназаўраў[2].
Існуе метад усталявання даўнасці надыходу смерці пры дапамозе даследавання насякомых-некрафагаў. На ім заснавана судовая энтамалогія.