Трабзон (турэцк.: Trabzon) — горад на чарнаморскім узбярэжжы паўночна-ўсходняй Турцыі. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Трабзон.
Заснаваны грэчаскімі купцамі з Мілета каля 756 да н.э. Размешчаны на Вялікім шоўкавым шляху гэты партовы горад здаўна быў рэгіянальным цэнтрам міжнароднага гандлю з Іранам, Індыяй і Каўказам. За сваю доўгую гісторыю Трабзон шмат разоў быў цэнтрам розных дзяржаўных утварэнняў, у тым ліку Трапезундскай імперыі.