wd wp Пошук:

Сяргей Генадзевіч Новік

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік. Сяргей Новік (нар. 10 мая 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Клубная кар’ера

З 2010 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе быў іграком асновы. У пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у складзе якой дэбютаваў у Вышэйшай лізе. У жніўні 2013 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан»[2], дзе выступаў пераважна за дубль, у аснове згуляў толькі ў адным матчы.

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Віцебска»[3]. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні 2014 года, пасля прыходу ў клуб больш вопытных ігракоў, трапіў на лаўку і стаў толькі выхадзіць на замену. У кастрычніку 2014 кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].

У красавіку 2015 года стаў іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[5]. Згуляўшы ў дзевяці матчах Першай лігі, у ліпені пакінуў клуб[6].

У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў». Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клуб[7]. У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС[8], пакінуў яго ў лютым 2019 года[9].

У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна». У красавіку 2020 года зноў стаў іграком «Баранавічаў». Пакінуў каманду ў красавку 2021 года і неўзабаве далучыўся да «Астраўца».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Журов, Новик и Мороз пополнили ряды «Нафтана»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Новик подписал контракт с «Витебском» (руск.)
  4. “Витебск” расстался с Дегтеревым и Новиком (руск.)
  5. «Смолевичи-СТИ» подписали контракт с Новиком (руск.)
  6. Новик покинул «Смолевичи-СТИ» (руск.)
  7. ФК «Барановичи» покинули 11 футболистов Архівавана 18 мая 2022. (руск.)
  8. ЮАС пополнился очередным новичком (руск.)
  9. ЮАС расстался с Новиком (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Астравец
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы