wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Маскевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маскевіч. Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч; (нар. 1 жніўня 1953, в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут у 1974 г. па спецыяльнасці «фізіка». Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1983 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Спектрально-люминесцентные свойства производных тиамина, пировиноградной кислоты и их комплексов с ионами двухвалентных металлов в растворах» па фізіка-матэматычным навукам, працаваў на кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. У 1995 г. абараніў доктарскую дысертацыю па фізіка-матэматычным навукам, у тым жа годзе стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. У 19972005 гадах быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Аўтар больш за 250 навуковых прац па фізіцы малекул і менеджменту ў адукацыі.

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га і 24-га скліканняў. З 2005 г. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначаліў пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

29 снежня 2010 г. быў прызначаны, а 27 снежня 2014 г. быў вызвалены ад пасады Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2015 года ўзначальвае Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А. Д. Сахарава БДУ[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 1 жніўня 2019.
  2. Это наша история Архівавана 6 мая 2017.// Сайт Інстытута імя Сахарава
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Папярэднік:
Леанід Мікалаевіч Ківач
рэктар Гродзенскага ўніверсітэта
1997—2005
Пераемнік:
Яўген Аляксеевіч Роўба
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Постаці МДЭІ імя А. Дз. Сахарава
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі МДЭІ імя А. Дз. Сахарава
Катэгорыя·Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі