wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Календа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Календа. Сяргей Аляксандравіч Календа (нар. 15 сакавіка 1985[1][2], Капыль[3]; Псеўданімы: Аляксандр I. Бацкель) — беларускі пісьменнік і культуролаг[2].

Біяграфія

З маленства жыве ў Мінску[3]. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ[3] па спецыяльнасці «культуролаг-яўрэіст»[1]. Вывучаў філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Скончыў лонданскую акадэмію Toni & Guy[ru] (2008), стыліст міжнароднага класа[1]. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса беларускай прозы «Макулатура» (www.makpaper.com)[2].

На ўласнае прызнанне, вядзе абсурдны лад жыцця і спрабуе жыць на мяжы супраціўлення масавым плыням і звязам[3].

Творчасць

Друкаваўся ў часопісах: «Дзеяслоў», «БОЛЬШОЙ», «pARTisan», «Дружба народов», «Маладосць», «Literatur und Kritik», «eXperimenta», «БЛ.ЯТЬ». Аўтар кніг «Помнік атручаным людзям», «Казкі. Гісторыі (не) пра нас», «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», «Трохлітровая проза» і «Кантынентальны сняданак». Творы С. Календы перакладзены на нямецкую і рускую мовы.[2]

Прызнанне

Лаўрэат і фіналіст шэрагу літаратурных прэмій і конкурсаў[3], у т.л.:

Зноскі

  1. 1 2 3 Календа Сяргей Аляксандравіч…
  2. 1 2 3 4 Сяргей Календа «Трохлітровая проза»…
  3. 1 2 3 4 5 Календаскоп…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капылі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта міжнародных адносін БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка