wd wp Пошук:

Сямнаццаць правінцый

Сямнаццаць правінцый — незалежнае аб’яднанне ў Ніжніх краінах у XV і XVI стагоддзях, якія прыблізна пакрываюць тэрыторыі сучасных Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга, некаторай часткі паўночнай Францыі (Артуа, дэпартамент Нор) і невялікай часткі заходняй Германіі.

Першапачаткова Сямнаццаць правінцый належалі Герцагам Бургундыі з Дынастыі Валуа (Бургундскія Нідэрланды), але пазней Габсбургам спачатку па Іспанскай, а потым па Аўстрыйскай лініі. З 1512 года правінцыі перафармаваліся ў буйную частку Бургундскай акругі Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1549 годзе Карл V выдаў Прагматычную санкцыю, якая вылучыла Сямнаццаць правінцый са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі і зрабіла іх спадчыннымі ўладаннямі дому Габсбургаў.

Склад

Карта адпавядае наступным правінцыям:

  1. Графства Артуа
  2. Графства Фландрыя, якое ўключала Ліль, Дуэ, Аршы, Турнэ і Турнезі.
  3. Графства Мехелен
  4. Графства Намюр
  5. Графства Эно
  6. Графства Зеландыя
  7. Графства Галандыя
  8. Герцагства Брабант
  9. Герцагства Лімбург
  10. Герцагства Люксембург
  11. Правінцыя Утрэхт
  12. Заходняя Фрызія
  13. Герцагства Гельдэрн
  14. Правінцыя Гронінген
  15. Омеландэн
  16. Правінцыя Дрэнтэ, Лінген, Ведэ і Вестэрвальд.
  17. Правінцыя Аверэйсел

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Еўропы
Катэгорыя·Зніклі ў 1581 годзе
Катэгорыя·Бургундыя
Катэгорыя·З’явіліся ў 1482 годзе