wd wp Пошук:

Стрыптыз і вайна

«Стрыпты́з і вайна́»беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Куціла на тэлеканале «Белсат» у 2019 годзе.[1]

Змест

У ваенным гарадку пад Мінскам жывуць дзед і ўнук. Падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, дзед узнагароджаны медалямі, жыве актыўна, удзельнічае ў грамадскім жыцці. Свята верыць у ідэалы савецкага мінулага, шчыра распавядае аб гэтым моладзі. Унук кінуў прафесію інжынера. Офісная праца не прыносіла яму ні заробка, ні задавальнення. Сёння ён спрабуе ажыццявіць мару – стварыць тэатр эратычнага танца. Дзядуля не гатовы мірыцца з памкненнямі ўнука і прыкладае ўсе намаганні, каб вярнуць яго да стабільнага і звычайнага жыцця. Канфлікт пакаленняў робіцца роздумам аб супярэчнасцях постсавецкай прасторы.[2]

У фільме здымаліся

Акцёр Роля
Анатоль Маісееў

Здымачная група

Узнагароды і фестывалі

Фільм удзельнічаў у 22 кінафестывалях па ўсім свеце і выйграў 6 узнагарод. Сярод іх прыз кінакрытыкаў на фестывалі фільмаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «goEast[de]» у Вісбадэне (Германія, 2019), адмысловы прыз журы ў асноўным конкурсе дакументальнага кіно на фестывалі «Лістапад» у Мінску (Беларусь, 2020) і прыз маладога гледача на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Millenium» у Бруселі (Бельгія, 2020).[3]

Крытыка

Кінакрытык Ірэна Кацяловіч[4]:

Як звычайна, за цікавым парадоксам у Андрэя Куцілы хаваецца невясёлы вынік. Камічныя спрэчкі, жартаўлівы мантаж, стрыптыз — усё гэтае дасьледаваньне сучаснасьці ў рэшце рэшт не дае адысьці ад савецкай выпраўкі далёка. Дакумэнтальная карціна дае нагоду канстатаваць, што мінулае і ёсьць наша сучаснасьць.

Зноскі

  1. Стрыптыз і вайна(нявызн.). Белсат. Праверана 31 жніўня 2020.
  2. Ганчарова, Кацярына. Андрэй Куціла. «СТРЫПТЫЗ І ВАЙНА»(нявызн.), БелГазета (№46 (1220) 3 декабря 2019г.). Праверана 31 жніўня 2021.
  3. На YouTube з’явіўся фільм Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна»(нявызн.), 34mag (10.05.2021). Праверана 31 жніўня 2021.
  4. Кацяловіч, Ірэна. Хто больш «сэксі»? Ірэна Кацяловіч пра фільм «Стрыптыз і вайна»(нявызн.), Беларуская служба Радыё «Свабода» (28 травень 2018, 09:01). Праверана 31 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фільмы 2019 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Андрэя Куцілы