wd wp Пошук:

Спішска-Нова-Вес

Спішска-Нова-Вес (славацк.: Spišská Nová Ves, ням.: Zipser Neudorf, венг.: Igló) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Горнад каля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.

Гісторыя

У XII ст. на месцы Спішска-Нова-Вес з’яўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каланісты і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка развіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — спішскі гарадскі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славакіі.

У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі спішскімі гарадамі Спішска-Нова-Вес была аддана ў якасці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 года. У 1778 Спішска-Нова-Вес становіцца сталіцай «16 спішскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.

Сёння Спішска Нова еэс — папулярны турыстычны маршрут.

Дэмаграфія

Паводле перапіса 2001 года горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рымска-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 12 студзеня 2008.

У сеціве

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)