wd wp Пошук:

Слабадан Сімавіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Слабадан Сімавіч (сербск.: Slobodan Simović; нар. 22 мая 1989, Чачак, Сербія, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Кішварда».

Клубная кар’ера

Гуляў у Сербіі за клубы «Нові-Сад» і «Спартак» з Субаціцы, у складзе апошняга правёў 4 гульні ў Лізе Еўропы.

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Доўгі час гуляў як апорны паўабаронца, але з ліпеня 2013 года стаў часцей выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Тады ж стаў часам выконваць функцыі капітана каманды[2].

Сезон 2014 пачынаў, выходзячы на замену, а ў чэрвені 2014 года зноў замацаваўся ў апорнай зоне дынамаўцаў.

У студзені 2015 года перайшоў у браціслаўскі «Слован»[3]. У ліпені 2016 года далучыўся да «Хапаэля» з Кфар-Савы, а ў чэрвені 2017 года стаў іграком «Актабэ».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Пачынаў сезон у стартавым складзе барысаўчан, аднак у красавіку 2018 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. Толькі ў кастрычніку 2018 года пачаў з’яўляцца на полі ў матчах за дубль. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2019 выступаў нерэгулярна, у маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[6].

У студзені 2020 года стаў іграком венгерскага клуба «Кішварда»[7].

Дасягненні

Зноскі

  1. Slobodan Simovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Слободан Симович: «Капитанская повязка - это большая честь» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Слободан Симович заключил контракт с братиславским “Слованом” (ФОТО)
  4. БАТЭ объявил о подписании контракта со Слободаном Симовичем
  5. БАТЭ объявил о продлении контракта с Симовичем
  6. Симович официально покинул БАТЭ
  7. Экс-защитник БАТЭ Симович перешел в венгерский клуб

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Слован Браціслава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Нові-Сад
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Кішварда
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Актабэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Субаціца
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Кфар-Сава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачаку
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы