wd wp Пошук:

Скурыстакрылыя

Скурыстакры́лыя[1], таксама Вухавёрткі[1] (Dermaptera) — атрад насякомых з няпоўным ператварэннем. Налічваецца больш за 1900 відаў (1967 відаў па стане на люты 2008 года).

Апісанне

Даўжыня цела складае 3,5—50 мм. Пярэднія крылы цвёрдыя і моцна скарочаныя (ператвораныя ў цвёрдыя, скурыстыя надкрыльцы), заднія — перапончатыя, але існуюць і бяскрылыя формы. На канцы брушка ёсць прыдаткі ў выглядзе пары кляшчоў (цэркі). Вільгацелюбівыя і цеплалюбівыя, вядуць пераважна начны лад жыцця. Сілкуюцца дэтрытам і арганічнымі астаткамі жывёл і раслін.

Вядомыя вонкавыя паразіты (Arixenia esau) кажаноў (Cheiromeles torquatus), і драпежнікі (Arixenia jacobsoni) сілкуюцца насякомымі, якія насяляюць гуана кажаноў (гэтых вухавёртак вылучаюць у асобны падатрад Arixenina). Гемімерыды (Неmimerida, 7 відаў роду Hemimerus, Афрыка) паразітуюць на скуры хамяковага пацука (Cricetomys gambianus).

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Атрады насякомых
Катэгорыя·Скурыстакрылыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара