wd wp Пошук:

Сенненскі замак

Сенненскі замак — колішні замак у горадзе у горадзе Сянне Віцебскай вобласці. Знаходзіўся на тэрыторыі, дзе зараз размешчаны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Замак знаходзіўся на шляхах ваенных сутычак паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. Падчас Паўночнай вайны быў разбураны.

Апісанне

Пабудаваны ў 1573 годзе Дзмітрыем Сапегам і высіўся на ўзгорку, які гараджане называлі Замкавай гарой. Абапал узвышша быў выкапаны роў, запоўнены вадой, што паступала з рэчкі. Цераз роў быў перакінуты пад’ёмны мост, на гары знаходзіўся двухпавярховы дом-палац.

Аб збудаванні І. Слюнькоў піша ў кнізе «Архітэктура Верхняга Падняпроўя»:

«Замак Сянно, заснаваны Дзмітраком Сапегам, уяўляе з сябе комплекс, падобны класічнаму ўзору ў трактатах XVI—XVII стст. „палаццаінфортэцца“, дзе палацавыя збудаванні самі па сабе былі пазбаўлены абарончых функцый, але абводзіліся сістэмай фартыфікацыйных збудаванняў. Сенненскі панскі дом з двума флігелямі займаў сіметрычнае становішча на квадратнай плошчы 80х80 м, абведзены па перыметры глыбокім ровам, запоўненым вадой. Двума мастамі ўздоўж папярэчнай асі замак з аднаго боку быў звязаны з выраўненым берагам возера, з другога — з жывапісным берагам става, штучна створанага на рэчцы, што ўпадае ў возера. Планіровачная сувязь замка з пасадам трымалася з дапамогай вуліцы-моста, якая ішла ад вугла Замкавай плошчы да рынку».

У часы Паўночнай вайны 1700—1721 гадах шведскія войскі з абозу генерала Левенгаўпта ішлі з Рыгі да Чарэі на злучэнне з войскамі караля Карла XII разрабавалі і разбурылі замак Сянно. Пасля вайны замак не быў аднаўлёны.

Замкавая гара была зруйнавана пра будаванне дарогі на Касцёлку і з яе зямлі рабіць падсыпку. Неабходнасць у такой дарозе ўзнікла пасля таго, як з’явілася чыгуначная станцыя Багушэўская ў 1903 годзе і патрэбы злучэння яе з дарогай з Сянно[1].

Галерэя

Зноскі

  1. Замак Сянно. Сенненскі раён, г. Сянно

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Славутасці Сянна