wd wp Пошук:

Севераданэцк

Севераданэ́цк[1] (укр.: Сєвєродонецьк) — горад абласнога падпарадкавання ў Луганскай вобласці Украіны, буйны індустрыяльны цэнтр. З 22 верасня 2014 года часовы адміністрацыйны цэнтр Луганскай вобласці[2].

Насельніцтва — на 1 студзеня 2011 года складае 110 612 чал. (гарсавет — 120 976 чал.) Плошча — 42,1 км² (гарсавет 74,6 км²) (2010).

Севераданэцк — буйны прамысловы цэнтр, у ім вырабляецца 22,18 % прамысловай прадукцыі Луганскай вобласці. Вядучыя прадпрыемствы горада — ПАТ «Севераданэцкае аб’яднанне Азот», ААТ «Шклопластык», СНВА «Імпульс».

Тапаніміка

Сучасная назва, дадзеная гораду ў 1950 годзе, паходзіць ад назвы ракі Северскі Данец. Да 1950 года тады яшчэ пасёлок гарадскога тыпу насіў назву Лісхімбуд (Лісічанскае хімічнае будаўніцтва). У 1950 годзе прапаноўвалась чатыры варыянты новай назвы для пасёлка: Светлаград, Камсамольск-на-Данцы, Мендзялееўск або Севераданэцк. Але 27 студзеня 1950 года выбар быў зроблены на карысць назвы Севераданэцк.

Гісторыя

Севераданэцк быў заснаваны ў 1934 годзе ў сувязі з будаўніцтвам азотна-тукавага камбіната. У 1951 атрымаў статус горада. У 1970 пераступіў 100-тысячную адзнаку насельніцтва.

Адукацыя і навука

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Оксана Денисова. Украинский парламент принял решение об изменении границ Луганской области , RFI (11 кастрычніка 2014).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гарады Луганскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара