wd wp Пошук:

Сафія Даратэя Гановерская

Сафія Даратэя Гановерская (ням.: Sophie Dorothea von Braunschweig-Lüneburg, 16 сакавіка 1687, Гановер — 28 чэрвеня 1757, палац Манбіжу каля Берліна) — маці Фрыдрыха II, каралева Прусіі як жонка Фрыдрыха Вільгельма I, «караля-салдата».

Біяграфія

Сафія Даратэя — адзіная законнанароджаная дачка англійскага караля Георга Iасабістай уніі — курфюрста Браўншвайг-Люнебурга) і яго жонкі Сафіі Даратэі Браўншвайг-Люнебургскай-Цэльскай, прынцэсы Альдэнскай.

Будучы муж Сафіі Даратэі Фрыдрых Вільгельм некаторы час пражываў пры двары яе бабулі Сафіі Гановерскай, якая лічыла правільным выхоўваць яго разам са сваімі ўнукамі Георгам Аўгустам і Сафіяй Даратэяй. Стрыечныя браты недалюблівалі адзін аднаго з юнацтва, і менавіта Георг Аўгуст, які стаў каралём Вялікабрытаніі Георгам II, ажаніўся з Каралінай Брандэнбург-Ансбахскай, якую кахаў Фрыдрых Вільгельм. Дзіцем Фрыдрых Вільгельм не меў асаблівых пачуццяў да сваёй будучай жонкі.

28 лістапада 1706 года Сафія Даратэя выйшла замуж за тады яшчэ кронпрынца Фрыдрыха Вільгельма. Суровы кароль ажаніўся з тонкай і мастацка адоранай прынцэсе, якая цікавілася мастацтвам, літаратурай і модай. Нягледзячы на гэта, Сафія Даратэя самааддана даглядала за сваім мужам падчас яго хвароб, а кароль дазволіў ёй удзельнічаць у палітычным жыцці.

У яе палац Манбіжу, дзе яна пражывала з 1712 года, часта прыязджаў сын Фрыдрых, які абажаў яе, і на якога яна мела вялікі ўплыў. У палацы Манбіжу знаходзілася тайная бібліятэка Фрыдрыха, тут са сваёй маці ён захоплена вёў філасофскія гутаркі і мог аддавацца заняткам, якія выклікалі незадаволенасць бацькі. Сафія Даратэя ведала пра спробу ўцёкаў сына і атрымлівала ад яго лісты з крэпасці ў Кюстрыне.

Фрыдрых цяжка перажыў смерць маці. Кароль Прусіі, які незадоўга да гэтага пацярпеў паражэнне ў Колінскай бітве, пісаў сваёй сястры Амаліі Прускай:

«Дарагая сястра, усе няшчасці абрынуліся на мяне цяпер. Відаць, нябёсы забралі нашу дарагую матухну, каб яна не бачыла бедстваў нашага дому…» Асоба

Сафія Даратэя Гановерская

Па апісанні дачкі Вільгельміны Прускай Сафія Даратэя ніколі не была прыгажуняй. Абсыпаная воспінкамі, яна мела добрую фігуру нягледзячы на шматлікія цяжарнасці. Аматарка мастацтва і навукі, яе адрознівалі славалюбства і фанабэрыстасць. Паводле слоў Вільгельміны «кароль-салдат» быў несправядлівы да Сафіі Даратэі, паколькі прытрымліваўся меркавання, што «жанчын трэба трымаць у падпарадкаванні, інакш яны пачынаюць віць вяроўкі са сваіх мужоў».

Нашчадкі

У Сафіі Даратэі нарадзіліся:

  1. Фрыдрых Людвіг (1707—1708);
  2. Вільгельміна (1709—1758), выйшла замуж за маркграфа Фрыдрыха Брандэнбург-Байрэйцкага;
  3. Фрыдрых Вільгельм (1710—1711);
  4. Фрыдрых II (1712—1786), у 1733 годзе жаніўся на прынцэсе Лізавеце Хрысціне Браўншвайгскай;
  5. Шарлота (1713—1714);
  6. Фрыдэрыка Луіза (1714—1784), выйшла замуж за Карла Вільгельма Брандэнбург-Ансбахскага
  7. Філіпіна Шарлота (1716—1801), выйшла замуж за герцага Карла I Браўншвайг-Вольфенбютэльскага;
  8. Карл (1717—1719);
  9. Сафія Даратэя (1719—1765), выйшла замуж за Фрыдрыха Вільгельма Швецкага;
  10. Луіза Ульрыка (1720—1782), выйшла замуж за караля Швецыі Адольфа Фрэдрыка;
  11. Аўгуст Вільгельм (1722—1758);
  12. Ганна Амалія (1723—1787);
  13. Генрых (1726—1802), жанаты на прынцэсе Гесэн-Касельскай Вільгельміне
  14. Аўгуст Фердынанд (1730—1813).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118798022 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 http://192.124.243.55/cgi-bin/gkdb.pl?x=u&t_show=x&wertreg=PER&wert=sophie+dorothea%2C+preussen%2C+koenigin++-+BIOGRAFIE&reccheck=,158436
  3. 1 2 https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/sofia_dorotea_de_inglaterra.htm
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118798022 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. https://www.preussen.de/de/geschichte/1713_friedrich_wilhelm_i./koenigin_sophie_dorothea.html
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1757 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вельфы
Катэгорыя·Прынцэсы Прусіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1687 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берлінскім кафедральным саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гановеры
Катэгорыя·Прускія каралевы і германскія імператрыцы
Катэгорыя·Гановерская дынастыя