wd wp Пошук:

Фарысеі

Фарысеі — адна з трох старажытнаяэўрэйскіх рэлігійна-палітычных плыняў (сект), якая ўзнікла ў эпоху росквіту дынастыі Макавеяў (~150 да н.э.).

Фарысеі выражалі інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў насельніцтва і аказвалі вялікі ўплыў на народныя масы, а часам і ўзначальвалі народныя паўстанні супраць рымскага панавання ў 1 ст. да н.э. Сваім заняткам яны лічылі тлумачэнне і выкладанне біблейскіх законаў, таму іх называлі яшчэ кніжнікамі. Фарысеі вялі строга пурытанскі вобраз жыцця і карысталіся папулярнасцю ў народзе. У пытаннях унутранай палітыкі фарысеі заўсёды былі на баку народных нізоў і выступалі супраць памкненняў пануючага класа. Паколькі іх лозунгам было сцверджанне: «Закон для народа, а не народ для закона», народ ім давяраў і быў паслядоўнікам іх веравучэння, бо яны прызнавалі абавязковасць захавання ўсіх пастаноў старадаўніх законавучыцеляў і ўсіх старадаўніх народных звычаяў. На гістарычную арэну фарысеі выступілі ў часы жыцця іўдзейскага князя-першасвяшчэнніка Іаана Гіркана (~ 140 да н.э.). У канцы 1 ст. да н.э. у часы панавання Ірада Вялікага іх палітычная дзейнасць у грамадскім жыцці Іудзеі спынілася, і ўсю сваю далейшую дзейнасць яны сканцэнтравалі на даследаванні рэлігійнага закону, працягваючы захоўваць уплыў у народных масах.[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 176.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Таннаім
Катэгорыя·Гісторыя іўдаізму
Катэгорыя·Талмуд
Катэгорыя·Вусны Закон
Катэгорыя·Плыні ў іўдаізме