wd wp Пошук:

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці

Не блытаць з Рэспубліканская партыя (Беларусь).

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае палітыку дзеючага прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі[3].

Гісторыя

Партыя створана на Устаноўчым сходзе 26 чэрвеня 1993 г. на базе Беларускага таварыства інвалідаў па зроку[4]. Сярод заснавальнікаў партыі былі такія асобы, як А. Нятылькін, І. Лучанок, І. Антановіч, У. Гасцюхін, Я. Бабосаў і інш. 18 жніўня 1994 г. партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі[1] (пасведчанне № 026).

На II-м з’ездзе былі прыняты змены і дапаўненні ў Праграму і Статут партыі. 31 сакавіка 1995 партыя перерэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне № 067).

У 2006, нягледзячы на тое, што колькасць членаў партыі складала 1120 членаў, партыя не мела сваіх абласных аддзяленняў. На самой справе колькасць актыўных членаў складала ўсяго каля 200 чал.[5]

На парламенцкіх выбарах 2008 ад партыі балатаваліся тры кандыдата: Мікалай Мікалаевіч Руеў (Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33), Аляксандр Васільевіч Грамыка (Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга № 36) і Пётр Мікалаевіч Усціменка (Гомельская сельская выбарчая акруга № 37). Ні адзін з кандыдатаў не атрымаў дастатковай колькасці галасоў: адпаведна — 5 230 (11 %), 8 154 (16,1 %) і 9 379 (15,9 %)[6].

На парламенцкіх выбарах 2012 партыя вылучыла 8 кандыдатаў, з якіх толькі 1 быў абраны дэпутатам.

У 2014 годзе партыя падтрымала рэферэндум у Крыме і анексію Крыма Расіяй[7].

У 2018 годзе па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання першае месца па агульнай колькасці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.

Мэты

Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці[1].

Выбары

Выбары ў парламент

ГодКол-ць галасоў %МандатыΔ
1995/19961
2000 ? ?2[8] 2
2004 ? ?0 2
2008 ? ?0
2012 ? ?1[9] 1
2016 ? ?3 2
2019 ? ?6 3

Выбары ў мясцовыя органы

ГодКол-ць кандыдатаўМандатыΔ
1995 ? ? ?
1999 ?2 ?
2003[10]000
20074012 12
2010156 6
20145034 28[11]
2018 ?127 93[12]

Старшыні

Колькасць членаў партыі

З’езды

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 3 Звесткі пра палітычныя партыі, зарэгістраваныя у Рэспубліцы Беларусь (нявызн.). Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2012.
  2. 1 2 Членство в РПТС превысило 8 тыс. человек Архівавана 11 сакавіка 2022.
  3. Q&A: Belarus elections(англ.) . BBC News (26 верасня 2008). Праверана 22 кастрычніка 2018.
  4. Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя (нявызн.). Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
  5. 1 2 3 В. Заднепряный: «Наша партия — на страже интересов белорусского народа» Архівавана 21 лютага 2014.
  6. Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Архівавана 21 кастрычніка 2012.
  7. Республиканская партия труда и справедливости: Поздравляем Крым, Севастополь и Россию(руск.)  (недаступная спасылка). Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (19 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2018. Праверана 22 кастрычніка 2018.
  8. А. Нятылькін (Выбар. акруга № 103) і Васіль Сцяпанавіч Гаргун (Лунінецкая выбар. акруга № 12) Архівавана 21 кастрычніка 2012.
  9. Жанна Мікалаеўна Мішур (Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга № 79: 36 451 галасоў (68,7 %) Архівавана 12 лістапада 2013.
  10. Не прымала ўдзел
  11. Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать седьмого созыва Архівавана 14 ліпеня 2014.
  12. Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать восьмого созыва Архівавана 21 лютага 2018.
  13. 1 2 3 4 Республиканская партия труда и справедливости Архівавана 30 жніўня 2018.
  14. Х отчетно-выборный съезд РПТС. Подробности Архівавана 7 снежня 2016.
  15. XI съезд РПТС выдвинул 23 кандидата в Парламент Архівавана 7 снежня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1993 годзе
Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1993 годзе
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Палітычныя партыі паводле алфавіта
Палітычныя партыі Беларусі
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці