У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэамюр. Рэнэ Антуан Рэамюр (фр.: René Antoine de Réaumur; 28 лютага 1683 — 17 кастрычніка 1757) — французскі прыродазнавец, член Парыжскай АН (1708).
Асноўныя працы ў галіне фізікі, заалогіі і інш. У 1730 апісаў вынайдзены ім спіртавы тэрмометр, шкала якога пазначалася кропкамі кіпення і замярзання вады і была падзелена на 80 градусаў (гл. Градус Рэамюра). У вобласці заалогіі асвятліў пытанні біялогіі грамадскіх насякомых і тлей, адносіны насякомых да раслін; удакладніў функцыі асобін пчалінай сям’і.