wd wp Пошук:

Руква

Ру́ква, Рукуа[1] — бяссцёкавае салёнае возера ў Афрыцы, у паўднёва-заходняй частцы Танзаніі.

Возера знаходзіцца ў бяссцёкавай упадзіне паміж азёрамі Ньяса і Танганьіка на вышыні 792 м над узроўнем мора. Даўжыня возера да 150 км, шырыня 25—30 км. Памеры возера вагаюцца ў вільготны перыяд, у засушлівы перыяд яно можа перасыхаць. Плошча басейна каля 80 000 км². У возера ўпадаюць рэкі Каву, Чамбуа, Рунгва, Кікамба і інш.

Возера адкрыта ў 1880 годзе шатландскім геолагам Дж. Томсанам (англ.: Joseph Thomson).

Зноскі

  1. Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 325. — 671 с. с илл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Танзаніі
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры Афрыкі