wd wp Пошук:

Рудзішкес

Рудзішкес (літ.: Rūdiškės, традыцыйная беларуская назва — Рудзі́шкі) — горад у паўднёвай Літве, знаходзіцца ў складзе Тракайскага раёна Вільнюскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 2,5 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Гісторыя

Паселішча было заснавана ў 1774 годзе, і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе праз Рудзішкі прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург. Статус горада Рудзішкес атрымаў у 1958 годзе.

Паводле даследаванняў прафесара Яўхіма Карскага, каля Рудзішак праходзіла мяжа рассялення беларусаў і літоўцаў[1].

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Рудзішкеса
Год 1970 1979 1989 2001 2005 2010
жыхароў 2 038 2 249 2 489 2 559 2 527 2 414

Эканоміка

У савецкі час у горадзе працаваў дрэваапрацоўчы камбінат[2]. Маецца невялікі аэрадром.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Тэрыторыя Беларусі і яе дагістрычнае насельніцтва // Часопіс «Калоссе», 1938 год, № 2—3.
  2. ВСЭ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Тракайскага раёна
Катэгорыя·Рудзішкеская сянюнія
Катэгорыя·Гарады Літвы