wd wp Пошук:

Род-Айленд

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Род-Айленд (значэнні).

Род-Айленд (англ.: The State of Rhode Island and Providence Plantations) — самы маленькі па плошчы штат ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія і размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна. Род-Айленд быў адной з 13 амерыканскіх калоній, паўсталых супраць Англіі. Першапачаткова штат складаўся з двух частак: Правідэнскія плантацыі (мацерыковая частка штата, найбуйнейшы горад — Провідэнс) і Востраў Род (астраўная частка, найбуйнейшы горад — Ньюпарт).

Гісторыя

Калонія Род-Айленд была заснаваная ў 1636 годзе Роджэрам Вільямсам, пасля таго, як ён быў выгнаны з Калоніі Масачусецкага заліва з-за яго рэлігійных поглядаў. Ён пасяліўся на мысе, які агароджвае заліў Нарагансет каля ракі Машасак, назваўшы гэтае месца Правідэнс і абвясціўшы там свабоду веравызнання для баптысцкіх пасяленцаў.

18 мая 1652 Род-Айленд прыняў першы ў Паўночнай Амерыцы закон, які забараніў рабства.

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Род-Айленд
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Штаты ЗША
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара