wd wp Пошук:

Пётр Агеевіч Кошаль

Пётр Агеевіч Кошаль (нар. 20 красавіка 1946, Слуцк, Мінская вобласць) — расійскі празаік , гісторык, перакладчык, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка, былога партызана. У 1952 г. сям’я з’ехала на Сахалін, дзе скончыў школу. Пасля жыў у Паўднёва-Сахалінску, Навасібірску, Малдове, Мінску. Працаваў у газеце, на заводзе, настаўнікам у вясковай школе на Магілёўшчыне. У 1978 г. скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1979 г[1].

У 1982―1995 гг. вядучы рэдактар выдавецтва «Савецкі пісьменнік», курыраваў перакладную паэзію Украіны, Беларусі, Малдовы, Паўночнага Каўказа.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1963 годзе. Вершы публікаваліся ў часопісах «Нёман», «Новы мір», «Юнацтва», «Знамя», «Дружба народаў», «Літаратурнай газеце», «Літаратуры і мастацтва» і інш. Шматлікія гістарычныя нарысы ў розных маскоўскіх выданнях.

Пераклаў на рускую мову збор твораў Цёткі, паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча, анталогію беларускіх паэтаў 1920—1930 гг. «Час ветровея», анталогію беларускай дзіцячай літаратуры «Чароўная крынічка», анталогію беларускай байкі «Асёл на святкаванні дня нараджэння»; пераклаў шэраг вершаў Максіма Танка, Міколы Купрэева, Уладзіміра Някляева і інш[2].

Некаторыя творы

Вершы

Дакументальная літаратура

Вучэбная літаратура

Навукова-папулярная літаратура

Перакладная літаратура

Зноскі

  1. Кошаль Пётр Агеевіч // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1986. — Т. 3. — С. 113.
  2. Кошаль Пётр Агеевіч // Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — Т. 3. — С. 392. — ISBN 5-340-00709-X.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Журналісты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Перакладчыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта