wd wp Пошук:

Пталамей II Філадэльф

Пталамей II Філадэльф і Арсіноя I

Пталамей II Філадэльф (Πτολεμαῖος Φιλάδελφος, Ptolemaĩos Philádelphos) (308246 да н.э.): цар егіпецкі (285246 да н.э.), сын Пталамея I і Беранікі I.

Спачатку (285—283 да н.э.) кіраваў дзяржавай сумесна з бацькам Пталамеем Сатэрам, а потым да 246 да н.э. самастойна. Для свайго часу меў бліскучую адукацыю. У знешняй палітыцы імкнуўся пазбягаць барацьбы і дзейнічаў шляхам перамоў і шлюбаў. Так шлюбам сына Пталамея Евергета з дачкою свайго брата Мага яму ўдалося набыць уладу над Кірэнай, якой кіраваў Маг, стварыць магутны флот, а потым далучыць да Егіпта шэраг тэрыторый у Малой Азіі ў басейне Эгейскага мора. Пасля другой сірыйскай вайны (266—263 да н.э.) ён утрымліваў пад сваёй уладай ужо Фінікію, Лікію, Карыю і шмат прыбярэжных гарадоў, умешваўся ў дзяржаўныя справы Грэцыі. Пры ім сталічны г. Александрыя стаў буйнейшым гандлёвым, рамесніцкім і культурным цэнтрам эліністычнага Міжземнамор’я. Царскі двор Пталамея II Філадэльфа быў месцам прытулку для многіх вядомых тагачасных грэчаскіх вучоных і паэтаў, сярод якіх былі Калімах, Феакрыт, Манефон, Эратасфен, Заіл і інш. Сам цар з’яўляўся вялікім бібліяфілам. Менавіта ў часы яго панавання ўзнялася слава Александрыйскай бібліятэкі, кніжныя фонды якой настолькі разрасліся, што Пталамей Філадэльф быў вымушаны пабудаваць для яе новы будынак. Ён узводзіў багатыя і пышныя палацы, будаваў гарады, рэстаўрыраваў і аздабляў храмавыя пабудовы. Толькі забойства яго дачкі Веранікі, выдадзенай замуж за Антыёха II, прымусіла яго развязаць трэцюю сірыйскую вайну (247—239 да н.э.), якую паспяхова завяршыў Пталамей III Евергет, яго сын.

Першай жонкай Пталамея II была Арсіноя I (289288 да н.э.). Другі шлюб ён узяў з уласнай сястрой, Арсінояй II. Гэты шлюб услаўляўся к шлюб Зеўса і Геры, за выключную любоў да сваёй жонкі-сястры ён і атрымаў сваю мянушку, але грэкі ўспрынялі гэты шлюб як парушэнне нормаў традыцыйнай маралі.

Вядомая верагодная выява — бронзавы бюст з вілы Пізонаў у Геркулануме, копія з адной са шматлікіх статуй Пталамея і яго сястры[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 246 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Паўднёвыя Эгейскія астравы
Катэгорыя·Фараоны паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Александрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 308 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Братазабойцы
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі III стагоддзя да н.э.