Манефон (стар.-грэч.: Μανέθων; лац.: Manetho; 2-я палова IV ст. да н.э., г. Самануд, Егіпет — III ст. да н.э.) — старажытнаегіпецкі гісторык, вярхоўны жрэц у Галіопалі. Напісаў на грэчаскай мове «Гісторыю Егіпта» (захаваліся толькі ўрыўкі ў творах Іосіфа Флавія і гісторыкаў царквы Афрыкана і Яўсевія. Манефону належыць прыняты і цяпер у навуцы падзел гісторыі Егіпта на 30 дынастый фараонаў і на перыяды Старажытнага, Сярэдняга і Новага царстваў.