wd wp Пошук:

Прэлат

Прэлат (ад лац.: praelatus літар. — пастаўлены вышэй) — гістарычны тэрмін, які ўжываўся да кардыналаў, архібіскупаў, біскупаў, генералаў і правінцыялаў манаскіх ордэнаў, абатаў і іншых асоб, якія займаюць высокія пасады ў структурах Рымска-каталіцкай Царквы; у наш час — ганаровы тытул (Ганаровы прэлат Яго Святасці), а таксама пасада асоб, якія ўзначальваюць персанальныя прэлатуры і тэрытарыяльныя прэлатуры.

Гісторыя

У Сярэднявеччы да прэлатаў адносіліся ў тым ліку настаяцелі кафедральных і калегіяльных цэркваў і некаторыя іншыя канонікі. У Рыме існаваў тытул палацінскіх прэлатаў, якія служылі ў Папскім палацы. Першым дакументам, што вызначыў статус прэлатаў Рымскай Курыі, была канстытуцыя Папы Рымскага Аляксандра VII Inter caeteras ад 13 чэрвеня 1659 года. Аднак пазней на высокія пасады ў адміністрацыю Царкоўнай дзяржавы сталі прызначацца і свецкія асобы, якія атрымлівалі пры гэтым тытул прэлата. Папа Рымскі Пій IX у 1847 годзе спыніў гэту практыку, захаваўшы тытул прэлата толькі для клірыкаў, якія займалі высокія пасады ў Рымскай Курыі.

Папа Рымскі Пій XI у канстытуцыі Ad incrementum ад 15 жніўня 1934 года заснаваў 2 катэгорыі прэлатаў:

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэлігійныя тытулы
Катэгорыя·Царкоўная структура Рымска-Каталіцкай Царквы