wd wp Пошук:

Мішэл Тэмер

Мішэ́л Міге́л Элі́яс Тэ́мер Лулі́а (парт.: Michel Miguel Elias Temer Lulia; 23 верасня 1940, Тыетэ, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адвакат, доктар юрыдычных навук, старшыня Партыі бразільскага дэмакратычнага руху. З 2011 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі, а пасля імпічменту прэзідэнту Дылме Русеф у жніўні 2016 года стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны і 37-м кіраўніком дзяржавы.

Біяграфія

Сям’я Тэмера паходзіць з паўночна-ліванскай вёскі Бтаабура, размешчанай непадалёк ад горада Трыпалі і населенай пераважна хрысціянскім насельніцтвам. Такім чынам, ён з’яўляецца другім віцэ-прэзідэнтам Бразіліі ліванскага паходжання пасля Жазэ Марыі Алкміна.

Мішэль Тэмер скончыў Юрыдычны факультэт універсітэта Сан-Паўлу. У 1983 годзе быў прызначаны генеральным пракурорам горада, затым узначальваў сакратарыят па грамадскай бяспецы ў прэфектуры.

З 1987 па 2010 год Тэмер шэсць разоў абіраўся дэпутатам ад штата Сан-Паўлу. Больш за тое, у 1997—2001, а таксама 2009—2010 гады ён быў спікерам Палаты дэпутатаў краіны.

З 2001 года Тэмер узначальвае Партыю бразільскага дэмакратычнага руху.

17 снежня 2010 года Тэмеру давялося пакінуць Палату дэпутатаў у сувязі з яго выбраннем віцэ-прэзідэнтам Бразіліі.

12 мая 2016, пасля пачатку працэдуры імпічмента прэзідэнта Дылмы Русеф, прызначаны в. а. Прэзідэнта Бразіліі[4].

Зноскі

  1. Michel Temer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michel Miguel Elias Temer Lulia // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Michel Temer // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Мішэл Тэмер уступіў на пасаду прэзідэнта Бразіліі(нявызн.), БЕЛТА (1 верасня 2016). Праверана 01-09-2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Палітыкі Бразіліі
Катэгорыя·Прэзідэнты Бразіліі
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты Бразіліі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Заслуг (Парагвай)
Катэгорыя·Юрысты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Сан-Паўлу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных