wd wp Пошук:

Пол Боер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Боер.

Пол Дэлас Боер (англ.: Paul Delos Boyer; 31 ліпеня 1918, Прова, Юта — 2 чэрвеня 2018, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1997 за высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату[заўв 1].

Доктар філасофіі (1943). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1970)[12] і амерыканскага філасофскага таварыства (1998)[13].

Біяграфія

У 1939 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі ва Універсітэце Брыгама Янга, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па біяхіміі ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане. У 1946—63 гадах працаваў ва Універсітэце Мінесоты, дзе ўвёў кінэтычныя, ізатопныя і хімічныя метады даследавання да вывучэння механізму дзеяння ферментаў. У 1963 годзе стаў прафесарам хіміі і біяхіміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (эмерыт з 1999 года). Тут ён даследаваў механізм сінтэзу АТФ, за што ў 1997 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі разам з Джонам Уокерам. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1968).

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[14][15][16].

Рэдактар 18-томнага курсу «Ферменты» (1971—90). Аўтар больш за 300 прац, пераважна аб ферментах.

Узнагароды

Ганаровы доктар Стакгольмскага ўніверсітэта (1974), Універсітэта Мінесоты (1996) і Універсітэта Вісконсіна (1998).

Заўвагі

  1. Ён падзяліў яе з англійскім хімікам Джонам Уокерам.

Зноскі

  1. Paul D. Boyer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul D. Boyer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #171986997 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. ASBMB Past Presidents 1969 – Paul D. BoyerAmerican Society for Biochemistry and Molecular Biology.
  5. Boyer, Paul D.Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе.
  6. Paul D. Boyer – Facts
  7. Paul D. Boyer // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. NNDB — 2002.
  9. NNDB — 2002.
  10. NNDB — 2002.
  11. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/57485.html
  12. Paul D. Boyer (англ.)
  13. APS Member History
  14. 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
  15. Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
  16. Список нобелевских лауреатов подписавших письмо
  17. Paul D. Boyer(англ.) . John Simon Guggenheim Foundation. gf.org. Праверана 9 верасня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Юце
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінесоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе