wd wp Пошук:

Пожага

По́жага (харв.: Požega), у 1921—1991 гадах — Славо́нска-По́жага (харв.: Slavonska-Požega) — горад у Харватыі, ва ўсходняй частцы краіны. Найбуйнейшы горад жупаніі Пожага-Славонія. Насельніцтва 20 943 чалавека (2001).

Агульныя звесткі

Пожага размешчана ў цэнтральнай Славоніі, на невялікай рацэ Арлява, прытоку Савы. Горад знаходзіцца ва ўрадлівай Пожажскай даліне, з усіх бакоў акружанай невысокімі горнымі хрыбтамі.

Найбліжэйшыя гарады — Плятэрніца (15 км да паўднёвага ўсходу), Нова-Градзішка (20 км да паўднёвага захаду), Нашыцы (40 км да паўночнага ўсходу), Славанскі-Брод (40 км да паўднёвага ўсходу), Слаціна (40 км на поўнач). З усімі суседнімі гарадамі Пожага злучана аўтадарогамі, праз горад праходзіць чыгуначная галіна ад Нашыцаў і Плятэрніцы.

Гісторыя

Пожага ў 1221 годзе

Урадлівая даліна на поўнач ад Савы была населена яшчэ ў рымскую эпоху. У рымскіх крыніцах даліна называліся Vallis Aurea — Залатая даліна. На месцы сучаснай Пожагі размяшчалася буйное рымскае паселішча Інцэрум. Першыя ўскосныя згадкі пра Пожагу датуюцца XII стагоддзем. Крэпасць (не захавалася) на ўзгорку ў цэнтры сучаснай Пожагі была пабудавана верагодна яшчэ ў XI стагоддзі, аднак першы дакументальны ўспамін пра паселішча датуецца 1210 годам. Дакладная дата атрымання Пожагай гарадскіх правоў невядомая, аднак відавочна, што Пожага карысталася гарадскімі прывілеямі з ранняга перыяду сваёй гісторыі.

У пачатку XIV стагоддзя была пабудавана царква Св. Лаўрэнція. У XV стагоддзі пачаўся заняпад горада, выкліканы ўсё больш частымі набегамі туркаў. У XV стагоддзі былі пабудаваны гарадскія сцены, аднак яны не выратавалі горад у 1537 годзе, калі пасля аблогі ён быў узяты асманскімі войскамі.

Пад уладай туркаў горад знаходзіўся 150 гадоў, 12 сакавіка 1688 года ў час агульнага наступу аўстрыйскіх войскаў пры падтрымцы мясцовых атрадаў Пожага была вызвалена. Гэты дзень дагэтуль адзначаецца як дзень горада.

Пад уладай Габсбургаў горад хутка развіваўся, у 1699 годзе адкрыта школа, у 1727 годзе езуітамі быў пабудаваны тэатр, а ў 1740 годзе першая аптэка. У 1745 годзе Пожага стала сталіцай правінцыі. У 1760 годзе ў горадзе адкрыта Акадэмія, што зрабіла Пожагу нароўні з Заграбам адным з галоўных адукацыйных цэнтраў Габсбургскай Харватыі.

У XX стагоддзі ў складзе Югаславіі горад ператварыўся ў адзін з бачных харвацкіх сельскагаспадарчых і прамысловых цэнтраў, з 1991 года ў складзе незалежнай Харватыі.

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі горада — сельская гаспадарка, галоўным чынам вінаградарства і жывёлагадоўля, харчовая прамысловасць — вытворчасць віна, цукры, шакаладу і іншых прадуктаў, машынабудаванне, вытворчасць бытавых прыбораў, а таксама тэкстыльная прамысловасць і вытворчасць будматэрыялаў. У адрозненне ад іншых рэгіёнаў Харватыі турызм развіты адносна слаба, аднак у апошнія гады яго значэнне ўзрастае.

Славутасці

Сабор Св. Тэрэзы Авільскай
Царква Св. Лаўрэнція і палац біскупа
Францысканская царква Св. Духа

Фестывалі

Пожага вядомая шматлікімі фестывалямі і святамі, сярод самых значных фальклорны музычны фестываль у верасні і Дзень горада 12 мая, прысвечаны выгнанню туркаў, з артылерыйскім шоу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Харватыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта