Плутоній (лац.: Plutonium) Pu — радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы з атамным нумарам 94; адносіцца да актыноідаў. Крохкі серабрыста-белы метал. Названы ў гонар Плутона, карлікавай планеты Сонечнай сістэмы.
У прыродзе трапляецца ў мізэрнай колькасці ва ўранавых рудах (пастаянна ўтвараецца ў іх пры ўзаемадзеянні ўрану з нейтронамі). Увесь плутоній, які выкарыстоўваецца на практыцы, атрымліваюць штучна.
Прымяняецца ў ваенных мэтах (пры вырабе ядзернай зброі), у энергетыцы (паліва атамных рэактараў; малагабарытныя ядзерных крыніцы электрычнага току з працяглым тэрмінам службы), а таксама як сыравіна для вытворчасці трансплутоніевых элементаў.
Па маштабах прымянення займае першае месца сярод усіх штучна атрыманых элементаў.