wd wp Пошук:

Плунге

Плунге (літ.: Plungė, традыцыйная беларуская назва — Плунгя́ны) — горад у заходняй Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Плунгскага раёна Цяльшэйскага павета.

Насельніцтва складае каля 23,1 тыс. чалавек. Праз Плунге ідзе чыгунка Клайпеда — Шаўляй. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі аб Плунге адносяцца да 1567 года. Да XVI стагоддзя Плунге належаў Гаштольдам, а потым перайшоў у вялікакняжскае ўладанне і стаў цэнтрам староства. З дзяржаўнага ўладання ў 1773 годзе Плунге перайшоў ва ўласнасць віленскага біскупа Масальскага, а потым да Патоцкіх. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Плунге быў канфіскаваны і перададзены Платону Зубаву. 13 студзеня 1792 года паселішчу быў нададзены статус горада. У 1873 годзе горад купіў князь Міхал Агінскі (1850—1902). Ва ўладанні Агінскіх Плунге знаходзіўся да 1921 года, потым быў канфіскаваны літоўскай уладай.

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Плунге
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Літвы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Плунгскага раёна