wd wp Пошук:

Кайнуу

Кайнуу (фін. Kainuu, швед. Kajanaland) — правінцыя ў Фінляндыі на ўсходзе ляані Оўлу. Насельніцтва 84740 чалавек (2006). Мяжуе з правінцыямі Паўночная Пох’янмаа (на паўночным захадзе), Паўночнае Саво і Паўночная Карэлія (на поўдні). На ўсходзе мяжуе з Рэспублікай Карэлія. Плошча 21.567 км².

Муніцыпалітэты

Кайнуу складаецца (з 1.1.2007, калі Вуаліёкі аб’ядналася з Каяані) з дзевяці муніцыпалітэтаў. У дужках азначана колькасць жыхароў на 31 снежня 2009.[1]

  1. Каяані (38.211)
  2. Ваала (3.402)
  3. Палтама (3.920)
  4. Рыстыярві (1.522)
  5. Соткама (10.702)
  6. Кухма (9.637)
  7. Суамусалмі (9.326)
  8. Хюрунсалмі (2.792)
  9. Пуаланка (3.131)

Зноскі

  1. Quelle: Väestörekisterikeskus (finnisches Melderegister): Läänien, maistraattien, kihlakuntien ja kuntien asukaslukutiedot kuukausittain. Архівавана 2 снежня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Правінцыі Фінляндыі