wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Вайніцкі

Павел Уладзіміравіч Вайніцкі (2 снежня 1974) — беларускі мастак, куратар, арт-крытык, сябра грамадскага аб’яднання Беларускага саюза дызайнераў, лаўрэат шматлікіх Рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў[1], кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» архітэктурнага факультэта БНТУ.

Творчая біяграфія

Павел Уладзіміравіч Вайніцкі ў 1993 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. Глебава, у 1999 годзе — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 2006—2008 годзе стажыраваўся ва універсітэтах Манрэаля і Таронта. Аўтар шэрагу скульптурных твораў у гарадскім асяроддзі, а таксама інсталяцый і перформансаў. Работы знаходзяцца ў прыватных зборах больш чым 20-ці краін (Беларусі — у калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў). У 2011 годзе стаў пераможцам Конкурсу лепшых праектаў і ініцыятыў Усходняга Партнёрства «Культура вышэй за межаў» у намінацыі «FUTURE» (Люблін, Польшча). У 2012 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва для арганізацыі серыі выстаў сучасных беларускіх мастакоў і дызайнераў (Беларусь).

Выставы

Удзельнічаў у больш чым ста айчынных і замежных выстаў, сярод якіх:

Куратарскія праекты

Зноскі

  1. Беларускі саюз дызайнераў. Прозвішчы на В.
  2. Арт-цэнтр. Павел Вайніцкі.
  3. Art Kurator. Павел Вайніцкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе