wd wp Пошук:

Олівер Уолкат

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уолкат.

Олівер Уолкат (англ.: Oliver Wolcott; 11 студзеня 1760, Лічфілд — 1 чэрвеня 1833, Нью-Ёрк) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, 2-і міністр фінансаў ЗША, 9-ы губернатар штата Канектыкут.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сэра Олівера Уолката і Лоры Колінс Уолкат. Скончыў Ельскі ўніверсітэт ў 1778 годзе, пазней узучал права ў Юрыдычнай школе Лічфілда і ў 1781 годзе быў дапушчаны да адвакатуры.

У 1784 годзе быў прызначаны спецыяльным упаўнаважаным ў якасці пасярэдніка паміж ЗША і штатам Канектыкут. Пасля займаў пасаду дзяржаўнага кантралёра штата Канектыкут да 1790 года, затым быў прызначаны інспектарам казначэйства ў 1791 годзе. Пасля сыходу ў адстаўку Аляксандра Гамільтана быў прызначаны Джорджам Вашынгтонам яго пераемнікам на пасадзе міністра фінансаў ЗША ў 1795 годзе.

У 1799 годзе, ужо будучы міністрам фінансаў ЗША, спраектаваў мытны сцяг ЗША.

Сышоў у адстаўку ў 1800 годзе з-за непапулярнасці і кампаніі супраць яго ў прэсе, у якой, між іншым, ён ілжыва абвінавачваўся ў падпале будынка дзяржаўнага дэпартамента.

З 1803 да 1815 года займаўся прыватным бізнэсам у Нью-Ёрку. Пазней вярнуўся ў Лічфілд. У 1817 годзе быў абраны губернатарам будучы кандыдатам ад Партыі памяркоўнасці, працягнуўшы справу свайго бацькі і дзеда, застаючыся на гэтай пасадзе дзесяць гадоў. Яго тэрмін знаходжання характарызуецца эканамічным ростам і ўмеранай палітыкай у Канектыкуце. Акрамя таго, ён быў старшынёй сходу, які стварыў новую канстытуцыю штата ў 1818 годзе, змяніўшы становішча старога «чартара» 1662 года.

Олівер Уолкат памёр у Нью-Ёрку і пахаваны на Усходніх Могілках ў Лічфілдзе. Уолкат быў апошнім з членаў Вашынгтонскага Кабінета.

Зноскі

  1. 1 2 Oliver Wolcott, Jr. // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Oliver Wolcott // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Oliver Wolcott, Jr. // GeneaStar
  4. Lamb M. J., Harrison C. C. History of the City of New York: The Origin, Rise, and Progress — Нью-Ёрк: 1877. — Т. 3. — С. 358.
  5. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1760 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канектыкуце
Катэгорыя·Памерлі 1 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1833 годзе