wd wp Пошук:

Ода да маладосці

«Ода да маладосці» (польск.: Oda do młodości) — верш Адама Міцкевіча, напісаны 26 снежня 1820 года. Лічыцца энтузіяскай пахвалой у філамацкім духу. Гэта першы твор у гісторыі польскай літаратуры, дзе маладосць трактуецца не як з’ява біялагічнага альбо сацыялагічнага кшталту, а як кампанент універсальнага ўпарадкавання свету.

Шмат сучаснікаў Міцкевіча бачылі ў тэксце «Оды да маладосці» яўнае падабенства з паэмай Фрыдрыха Шылера «Да радасці» (па-нямецку: An die Freude), а таксама з іншымі творамі нямецкага паэта.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Творы Адама Міцкевіча
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле