wd wp Пошук:

Нулявы кіламетр Беларусі

Нулявы кіламетр Беларусі — культавы знак, пазначэнне нулявога кіламетра дарог Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Устаноўлены ў 1998 годзе на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Да гэтага нулявы кіламетр адлічваўся ад Галоўпаштамта. Устаноўлены новы знак апынуўся роўна на 1 км у бок ад Галоўпаштамта.

Апісанне

Аўтары знака: архітэктар А. Сардараў, скульптар А. Фінскі, мастак па металу У. Завядзееў.[1]

Помнік выраблены з граніту ў форме піраміды, сімвалізуе вечнасць і трываласць. Вычасаны ў Партугаліі. А. Сардараў успамінаў[2]:

Вялізная праблема была з каменем, з якога трэба было рабіць піраміду. Мы звярталіся ў Расію і ва Украіну, там прапаноўвалі вырабляць знак з каменных кавалачкаў, але такім чынам мы б страцілі ўсю ідэю і сімвалізм. Зусім нечакана атрымалі электронны ліст з Партугаліі, дзе і заказалі граніт пад паэтычнай назвай Роза Манфортэ. Прывезці яго дапамог літоўскі вадзіцель, які займаўся дастаўкай грузаў.

Апраўляюць знак бронзавыя картушы, на якіх размешчаны: карта дарог, лацінскае выслоўе, вершы Я. Коласа. На бронзавай адмостцы «нулявога кіламетра» указаны адлегласці ад Мінска да сталіц суседніх з Беларуссю дзяржаў, абласных і раённых цэнтраў Беларусі. На паўднёва-ўсходнім боку піраміды на медальёне надпіс: «Пачатак дарог Беларусі» Да Кіева — 573 км. Да Гомеля — 315 км. Да Масквы — 700 км. Да Магілёва — 199 км.[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Октябрьская площадь (бывшая Центральная) Архівавана 23 студзеня 2013.
  2. «Начало дорог Беларуси». Памятный знак — Беларусь — Центр Европы. Минск

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кастрычніцкая плошча (Мінск)
Катэгорыя·1998 год у Мінску
Катэгорыя·Картаграфія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Помнікі Мінска
Катэгорыя·Творы Аляксандра Фінскага