wd wp Пошук:

Камень нулявога кіламетра

Камень нулявога кіламетра (венг.: «0» kilométerkő) — вапняковая скульптура ў Будапешце, Венгрыя. Размешчаны ў невялікім парку на плошчы Адама Кларка, у Будзе, недалёка ад Будайскага замка і Ланцуговага моста.

Гісторыя

Першапачаткова, нулявы кіламетр размяшчаўся на парозе Каралеўскага палаца Буды, але ў 1849 годзе быў перанесены на цяперашняе месца каля Ланцуговага моста цераз Дунай.

Першы афіцыйны манумент стаяў на гэтым месцы ўжо ў 1932 годзе, але быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Другая па ліку скульптура, у выглядзе пралетарыя, была пастаўлена ў 1953 годзе. Сучасная скульптура пастаўлена ў 1975 годзе[1][2]

Апісанне

Цяперашні знак на месцы нулявога кіламетра створаны Міклашам Борсасам. Вышыня скульптуры складае 3 м, яна ўяўляе сабой сімвал нуль, які стаіць на пастаменце з надпісам «КМ», што азначае «кіламетр». Гэты камень адзначае пункт, ад якога ў краіне вымяраюцца ўсе дарожныя адлегласці.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Schaaf, P. (1867/1886). Ante-nicene fathers: The Apostolic fathers, Justin Martyr, Irenaeus [Roberts, A. & Donaldson, J, Eds]. [Electronic reprint] Grand Rapids, MI, USA: CCEL.
  2. Április 4. – A 0 kilométerkő felállítása a budapesti Clark Ádám téren – 1975. Jeles Napok. Neumann-ház. Праверана 18 чэрвеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Буда
Катэгорыя·Помнікі Будапешта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1975 годзе