wd wp Пошук:

Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нацыянальная акадэмія навук. Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія (НАН РА) — вышэйшая навуковая арганізацыя, якая арганізуе, ажыццяўляе і каардынуе фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў розных галінах навукі на тэрыторыі Рэспублікі Арменія. Акадэмія аб’ядноўвае ў сваім складзе навукова-даследчыя інстытуты, прыраўнаваныя да іх ўстановы і орган кіравання — прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук, які ўключае больш за 50 навуковых і іншых устаноў.

Агульная колькасць супрацоўнікаў Акадэміі складае больш за 3700 чалавек (у тым ліку: 87 правадзейных членаў Нацыянальнай акадэміі навук, 18 членаў-карэспандэнтаў, 323 дактары навук, 1006 кандыдатаў навук).

Прэзідыум Акадэміі і вялікая частка яе падраздзяленняў знаходзяцца ў Ерэване, сталіцы Арменіі, іншыя падраздзяленні размешчаны ў Гюмры, Севане, Гарысе, Ванадзоры і Капане. Астранамічныя даследаванні праводзяцца ў Бюраканскай астрафізічнай абсерваторыі.

Прэзідэнты

  1. Іосіф Арбелі (1943—1947)
  2. Віктар Амбарцумян (1947—1993)
  3. Фадзей Саркісян (1993—2006)
  4. Радзік Мартырасян (з 17 мая 2006)

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія
Катэгорыя·Нацыянальныя акадэміі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе