wd wp Пошук:

Наталля Станіславаўна Карэйва

Наталля Станіславаўна Карэйва (14 лістапада 1985, Ліда) — беларуская лёгкаатлетка (бег).

Біяграфія

Чэмпіён свету сярод юніёраў 2004 года(польск.) бел. на дыстанцыі 800 м[1].

Чэмпіянат свету 2010 — 10-я, Чэмпіянат свету 2012 — 4-я, Чэмпіянат Еўропы 2011 — 13-я.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў бегу на 1500 м. У Лондане 10 жніўня яна заняла сёмае месца ў фінальным забегу на 1.500 метраў з вынікам 4 хвіліны 11,58 секунды. У паўфінале спартсменка паказала шосты вынік (4.02,37), у кваліфікацыі — 10-ы (4.06,87).

На чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні 2013(руск.) бел. у Гётэбаргу і на чэмпіянаце свету ў памяшканні 2012(руск.) бел. ў Стамбуле Наталля Карэйва на дыстанцыі 1500 метраў стала чацвёртай[1].

З 22 жніўня 2014 года дыскваліфікавана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі (ІААФ) на 2 гады за абнармальныя паказчыкі біялагічнага пашпарта[2]. У выніку Карэйва не змагла прыняць удзел у летняй Алімпіядзе 2016 года[1].

Дасягненні

Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
2004 Чэмпіянат свету сярод юніёраў Грасета, Італія 1 месца 800 м 2:01.47
2005 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Эрфурт, Германія 11 месца 800 м 2:05.00
2007 Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Дэбрэцэн, Венгрыя 4 месца 800 м 2:01.42
Універсіяда Бангкок, Тайланд 5 месца 800 м 2:02.05
2008 Кубак Еўропы ў памяшканні Масква, Расія 3 месца 1500 м 4:16.74
2010 Чэмпіянат свету ў памяшканні Доха, Катар 9 месца 1500 м 4:12.76
Камандны чэмпіянат Еўропы Берген, Нарвегія 3 месца 1500 м 4:07.98
Чэмпіянат Еўропы Барселона, Іспанія 13 месца DSQ[3] 1500 м 4:06.89
2011 Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні Парыж, Францыя 22 месца DSQ[3] 1500 м 4:22.30
Камандны чэмпіянат Еўропы Стакгольм, Швецыя 4 месца DSQ[3] 1500 м 4:07.76
Чэмпіянат свету Тэгу, Рэспубліка Карэя 19 месца DSQ[3] 1500 м 4:12.03
2012 Чэмпіянат свету ў памяшканні Стамбул 4 месца DSQ[3] 1500 м 4:10.12
Алімпійскія гульні Лондан 7 месца DSQ[3] 1500 м 4:11.58

Асабістае жыццё

У канцы верасня 2014 года нарадзіла сына[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Белорусская финалистка лондонской Олимпиады из-за дисквалификации пропустит Игры-2016 Архівавана 9 кастрычніка 2014.
  2. Летнія віды. Лёгкая атлетыка. Наталля Карэйва дыскваліфікавана на два гады і прапусціць АГ-2016(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 IAAF: Doping sanctins News 156

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лёгкаатлеты Беларусі
Катэгорыя·Бегуны на доўгія дыстанцыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта