wd wp Пошук:

Міхал Францішак Сапега

Міхал Францішак Сапега (1670 — 19 лістапада 1700, Алькенікі) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (з 1690).

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкіх калегіўмах у Варшаве і Брунсбергу (Браневе). У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). У 1696 вярнуўся у Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі канюшы літоўскі з 1690, адначасова генерал літоўскай артылерыі з 1698, староста ашмянскі з 1699.

У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара чын генерал-лейтэнанта і тытул князя Свяшчэнай Рымскай Імперыі. Камандаваў сапегаўскімі войскамі ў вайне супраць шляхты — «рэспубліканцаў». У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 капітуляваў і быў засечаны шляхтай.

Сям’я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын вялікага літоўскага гетмана Казіміра Яна і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Аляксандра Паўла.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы

Зноскі

  1. Pas L. v. Michal Franciszek Sapieha // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michał Franciszek Sapieha // NUKAT — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў Троцкім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1670 годзе
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Генералы літоўскай артылерыі
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты ашмянскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Канюшыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1700 годзе