wd wp Пошук:

Мёдон

Мёдон (фр.: Meudon) — камуна ў Францыі, паўднёва-заходні прыгарад Парыжа на паўднёвым беразе Сены ў дэпартаменце О-дэ-Сен. З медонскіх узгоркаў адкрываецца адзін з найлепшых відаў на французскую сталіцу. Насельніцтва — 44 200 жыхароў (2005).

Мёдон развіваўся вакол рэзідэнцыі Бурбонаў, якую Людовік XIV выбудаваў для свайго сына, «вялікага дафіна». Пасля смерці спадчынніка прастола Мёдонскі палац прыйшоў у заняпад і быў канчаткова знішчаны ў гады франка-прускай вайны. Яго руіны перададзены ў распараджэнне філіяла Парыжскай абсерваторыі. Падобны ж лёс напаткаў і палац Бельвю ў Мёдоне, пабудаваны для маркізы дэ Пампадур каралеўскім архітэктарам Габрыелем.

Зноскі

  1. https://www.insee.fr/fr/information/3363419
  2. http://cassini.ehess.fr/cassini/fr/html/fiche.php?select_resultat=22356
  3. French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
  4. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  5. Sandre
  6. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  7. 1 2 Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыгарады Парыжа
Катэгорыя·Камуны дэпартамента О-дэ-Сен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных