wd wp Пошук:

Музей анаталійскіх цывілізацый

Музей анаталійскіх цывілізацый (турэцк.: Anadolu Medeniyetleri Müzesi) — музей у Анкары.

Гісторыя

Музей быў заснаваны ў 1921 г. па загадзе прэзідэнта Мустафы Атацюрка і размясціўся ў раёне гарадской крэпасці. Сюды былі перавезены археалагічныя помнікі з храма Аўгуста і Ромы[en] і рымскай лазні[en]. Пад патранажам прэзідэнта гістарычныя помнікі і творы мастацтва пачалі імкліва сцякацца ў Анкару, што паставіла пытанне аб прасторным музейным будынку. Неўзабаве пасля рэстаўрацыі музею былі перададзены архітэктурныя помнікі XV ст.: крыты рынак і караван-сарай Куршунлу Хан[tr].

Канчаткова рэстаўрацыйныя работы былі завершаны толькі ў 1968 г., але для наведвальнікаў музей адкрыўся ўжо ў 1940 г., пасля аднаўлення вялікага памяшкання рынка. Сёння крыты рынак змяшчае сталую экспазіцыю музея.

Пасля заканчэння рэстаўрацыі будынка караван-сарая Куршунлу Хан там размясціліся даследчыя лабараторыі, бібліятэка, канферэнц-зала і тэхнічныя майстэрні.

У 1997 г. быў абвешчаны лепшым еўрапейскім музеем года.

Экспазіцыя

Выставачная зала

Экспазіцыя мае наступныя раздзелы: «Палеаліт» (знаходкі з пячоры Караін[ru] у Антальі); «Неаліт» (каменныя статуэткі багоў, гліняны посуд, касцяныя прылады працы для апрацоўкі зямлі, знойдзеныя каля вёсак Чаталхёюк і Хаджылар[ru]); «Ранні бронзавы век» (прылады працы з медзі); «Бронзавы век» (прадметы з медзі рознага прызначэння з пахавальных комплексаў); «Хеты» (артэфакты, якія ілюструюць побыт людзей эпохі першага палітычнага саюза на тэрыторыі краіны); «Фракійцы» (знаходкі з месца былой сталіцы дзяржавы гэтага народа); «Урарту» (археалагічныя знаходкі, якія сведчаць пра значныя поспехі жыхароў гэтай краіны ў металургіі і архітэктуры); «Познія хеты».

У экспазіцыі дэманструюцца манеты, а таксама зброя, помнікі матэрыяльнай культуры і мастацтва, якія паходзяць са старажытнагрэчаскіх гарадоў, Рымскай і Візантыйскай імперый.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Музеі Анкары
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта