wd wp Пошук:

Мрангова

Мрангова[1] (польск.: Mrągowo, ням.: Sensburg) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Мрангоўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба гміны Мрангова. Займае плошчу 14,81 км². Насельніцтва 21 952 чал. (на 2017).

Гісторыя

27 студзеня 1945 г. у горад увайшла Савецкая Армія, забудова горада была разбурана прыкладна на 20 %, у асноўным у Старым горадзе. У ліпені 1945 г. пасаду бурмістра заняў перасяленец з Віленшчыны Фелікс Гуіс, які сумесна з першым старастам Чэславам Кшэвінскім вярнуў горад да жыцця. Месца аўтахтоннага насельніцтва, якое было перамешчана за раку Одру, пачалі займаць палякі з цэнтральных рэгіёнаў Польшчы і тэрыторый, якія адыйшлі да СССР. Нямецкую назву горада — Зэнсбург — у 1947 г. польская Камісія па перайменаванні мясцовасцей змяніла на Мрангова — ў гонар польскага навукоўца і філосафа Кшыштафа Цэлесціна Мранговіюша.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Мрангоўскага павета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мрангова (гміна)
Катэгорыя·Гарады Вармінска-Мазурскага ваяводства